Тэма для размовы

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў 2017 годзе паступіла 1180 зваротаў, што ў параўнанні з 2016 годам менш на 22 працэнты або на 333 звароты.
У 2017 годзе Камітэтам праведзены 52 прамыя тэлефонныя лініі (3 з іх – тэматычныя: па пытаннях выканання сацыяльных стандартаў; мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці; выкананні заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур), на якія паступіла 60 званкоў. У ходзе 52 выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў КДК пагутарылі 100 чалавек. Паступіўшыя звароты знаходзяцца на кантролі да канчатковага вырашэння пытання або прыняцця адпаведных мер.
Найбольшая колькасць зваротаў паступала ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў, Івацэвіцкага, Брэсцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і Пінскага раёнаў.
Большасць з іх тычылася пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, органаў выканаўчай улады, камунальна-бытавой гаспадаркі, добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, працы і заработнай платы, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў арганізацый – практычна 80 працэнтаў ад агульнай колькасці зваротаў.
Больш за чвэрць ад агульнай колькасці зваротаў, якія паступілі ў КДК у 2017 годзе, тычыліся дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Пры гэтым дабіцца справядлівасці грамадзянам пры вырашэнні спрэчных пытанняў з асобнымі суб’ектамі гаспадарання часам не пад сілу без умяшання кантралюючых органаў.
У ходзе разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, праведзены 28 праверачных мерапрыемстваў. Па выніках іх разгляду 36 службовых і 6 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды на агульную суму амаль 115 тысяч рублёў, 43 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адзін вызвалены ад займаемай пасады, ўзбуджаны 3 крымінальныя справы.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *