Будучыня за табой!

«Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў і моладзі — адзін з накірункаў выхаваўчай работы. Падпільнай увагай педагогоў знаходзяцца неўладкаваныя сем’і, рабяты, якія ўжо мелі праблемы з законам, а таксама падлеткі з групы рызыкі», — расказвае намеснік дырэктара СШ № 1 па выхаваўчай рабоце Наталля Перапечка. Часта на сустрэчу  са  школьнікамі прыходзяць супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, суда. Арганізоўваюцца і праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, бацькоўскія сходы, мэта якіх — не дапусціць парушэння законнасці і правапарадку.

Традыцыйным у школе стаў тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў. Сёлета ён праходзіць  пад дэвізам «Будучыня за табой». На інфармацыйнай гадзіне «Злачынства і пакаранне» старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Дзмітрый Дыдышка расказаў пра правы і абавязкі падлеткаў. Вучняў і настаўнікаў чакаюць пасяджэнне за круглым сталом з удзелам пракурора раёна, сустрэча з прадстаўнікамі духавенства і супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прагляд спецыяльных відэафільмаў, тэматычныя класныя гадзіны і пазашкольныя мерапрыемствы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *