Снег як свята

Абсалютны трыумфатар зімовага этапу спартакіяды — каманда РАНС.

Дэфіцыт снегу – зусім не нагода для адмены Дня снегу. Адной з мэт гэтага дня з’яўляецца папулярызацыя зімовых відаў спорту ўвогуле і лыжнага ў асаблівасці. Лыжы – дастаткова простая, не дарагая і вельмі здаровая фізічная актыўнасць. Але проста, калі гэты самы снег прысутнічае, калі яго колькасць дастатковая, каб «трымаць» след. Да суму сапраўдных аматараў забавы, гэта зіма не з ліку такіх. Пакуль ёй больш пасуе характарыстыка «снег як свята».

У ляхавічан ёсць нагода паставіць «лайк» арганізатарам Дня снегу ў раёне. Як высветлілася, рыхтаваць трасу работнікі дзіцяча-юнацкай спартшколы і раённага фізкультурна-спартыўнага клуба пачалі за некалькі дзён да стартавага свістка. З месцаў стадыёна, дзе яго «прысутнасць» неабавязкова, снег перамяшчаўся ў зону лыжнай трасы, у стралковы гарадок, паколькі ў праграме свята прысутнічалі спаборніцтвы па біятлоне. Плюс лыжы ў асартыменце: эстафета працоўных калектываў, эстафета сямейных каманд, праходжанне дыстанцыі з масавага старту.
Пры тым, што масавасць саміх спаборніцтваў, канешне, магла быць іншай. Адсвяткаваць Дзень снегу на лыжах і па поўнай праграме на стадыён «Колас» прыехалі толькі спартыўна-працоўныя калектывы ААТ «Жарабковічы», райбальніцы, лясгаса і РАНС. Іменна апошнія і «забралі» сабе ўсе першыя месцы. Выратавальнікі выйгралі абедзве лыжныя эстафеты, былі мацнейшымі ў біятлоне, прадстаўнікі РАНС у асобе Таццяны Калгушкінай і Аляксандра Жука першымі завяршылі дыстанцыю лыжнага масавага старту.
Зімовыя старты на Дні снегу з’яўляюцца адным з этапаў круглагадовай раённай спартакіяды працоўных калектываў, якая ўключае спаборніцтвы па 14 відах спорту. Пасля ж пяці лідарства ў агульным заліку спартакіяды захапіла каманда РАНС. Канешне, дзякуючы выдадзенай у суботу пераможнай феерыі.
Паралельна свае «ўнутраныя» спаборніцтвы па біятлоне праводзілі працоўныя калектывы сістэмы адукацыі, спорту і турызму. Адзін з іх прадстаўнікоў, дарэчы сказаць, прыняў таксама ўдзел у лыжнай гонцы з масавага старту, быў дастаткова паспяховы і трапіў у прызы.
А зараз не пра снег, аднак у працяг спартакіяднай тэмы. Абсалютна мірныя, але часам гарачыя па напружанасці баталіі вяліся і на 64-клетачным чорна-белым полі. За шашачную «карону» змагаліся прадстаўнікі сямі каманд: да пяцёркі ўжо ўзгаданых дабавіліся раённы фізкультурна-спартыўны клуб і агракаледж. Відавочна, не выпадкова: мацнейшым за шашачнай дошкай аказаўся супрацоўнік каледжа Мікалай Гапановіч, лепшай – Людміла Тарлюк з каманды ФСК.
Дарэчы, прызы лепшым лыжнікам, біятланістам, шашыстам падрыхтавалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам БРСМ, ФСК.
Раённая аргструктура ДТСААФ забяспечыла стралковы складнік біятлонных спаборніцтваў у праграме раённага свята Дня снегу.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Адны лыжы на траіх

Вельмі заслужаныя фізкультурнікі Станіслаў Жагунь і Вольга Краўчанка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *