Кожны выбаршчык павінен ведаць

Прагаласаваць датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў можна будзе з 13 па 17 лютага 2018 года. Такая інфармацыя размешчана Цэнтрвыбаркамам Беларусі.

Датэрміновае галасаванне будзе праводзіцца з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Датэрмінова аддаць свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання 18 лютага не патрабуецца.
«Калі ў дзень выбараў вы будзеце знаходзіцца за мяжой, рэкамендуем пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі рэспублікі не прадугледжана», – адзначаецца ў паведамленні ЦВК.
Галасаванне 18 лютага будзе арганізавана з 8.00 да 20.00. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з дакументаў, якія выдадзены ўпаўнаважанымі дзяржорганамі і арганізацыямі краіны. Гэта ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяроргана, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт), пасведчанне на права жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).
Калі выбаршчык па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне дома. З такой просьбай можна звярнуцца самастойна або праз суседзяў, сваякоў. А 18 лютага гэта можна зрабіць не пазней за 18.00. Прычыну немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання афіцыйна пацвярджаць таксама не патрабуецца.
Пры знаходжанні ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, выбаршчык мае права прагаласаваць на ўчастку, створаным непасрэдна па месцы адпачынку (лячэння).
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *