Я пачынаю маляваць

Ілья Канько і яго настаўніца Кацярына Шулякоўская.

Перада мной  белы ліст паперы. Я заплюшчваю  вочы, і ён ужо рознакаляровы. Хутка, тое што недзе аднойчы ўбачыў, а можа нават чуў, на чым засяродзіў увагу, з’явіцца на ватмане, зусім па-даросламу пачынае размову трэццякласнік Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ілья Канько. А калі ў руках у яго аказваецца пэндзлік, ён любіць паразважаць фарбамі на вольную тэму.

Яго работы лёгка знайсці сярод іншых. Свой прынцыповы погляд на звычайныя, здаецца, рэчы ўвасабляе ў кожную карціну. А «прынцыповасць» – у каляровай гаме, якая часам разыходзіцца з законамі мастацтва, але надае малюнкам унікальнасць. Яркія насычаныя адценні, заўсёдная прысутнасць аранжавага, вогненнага колераў – адметныя рысы творчасці юнага мастака.
– Сваё разуменне рэчаіснасці, адчуванне прасторы, жаданне адысці ад звычайнага і ператварыць шэрасць у каляровасць. Такі погляд на выяўленчае мастацтва ў Ільі, – расказвае яго настаўніца Кацярына Шулякоўская.
Магчыма ў гэтым і сакрэт увагі журы міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі для дзяцей і моладзі «На сваёй зямлі» да яго «Чароўных кацянят», якія адзначаны дыпломам ІІ ступені. А выбіраць было з чаго –  амаль 12 000 работ з 36 краін свету.
І яшчэ адна радасная навіна. Зацверджана рашэнне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У спісе тых, хто атрымае спецыяльнае пасведчанне фонду і матэрыяльнае заахвочванне, – і Ілья Канько.
Дарэчы, такое высокае заахвочванне ў свой час атрымала і Кацярына Шулякоўская.

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

One thought on “Я пачынаю маляваць

  • 05/02/2018 в 15:53
    Permalink

    Начинать рисовать нужно лет в шестнадцать, а вам только шесть-десять! … Если не можешь жить без телефонных разговоров, встреч с друзьями, путешествий, экскурсий, турслётов, истории, тусовок, танцев, дискотек, библиотеки, коллекций, фотокамеры, спорта, природы, никогда не станешь ни писателем, ни художником. Если ты можешь прожить хотя бы один день, не узнав как дела у старших художников города и района, области и республики и что с нами- значит ты можешь прожить без рисования и все остальные дни своей жизни.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *