«Жарабковічы» святкуюць юбілей.

Дарагія працаўнікі і ветэраны ААТ «Жарабковічы»!

Прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем – 70-годдзем з дня заснавання сельгаспрадпрыемства.
Дзякуючы вашай працавітасці, руплівасці, граматнаму кіраўніцтву гаспадарка яшчэ шмат гадоў назад стала паспяховай. Радуе, што і сёння сельгаспрадпрыемства сярод лепшых у раёне.
Сваімі працоўнымі дасягненнямі, мэтанакіраванасцю і актыўнай жыццёвай пазіцыяй ваш калектыў па праве заслужыў высокі аўтарытэт і шчырую павагу землякоў.
У гэты слаўны юбілей сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў у вашых пачынаннях. І кожнаму работніку, і ўсяму калектыву –  трывалага дабрабыту, выніковай стваральнай працы пад мірнымі небам квітнеючай Беларусі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *