Агульны клопат пра бяспеку

Найбольш эфектыўны спосаб папярэдзіць надзвычайную сітуацыю – прафілактыка. Супрацоўнікі РАНС выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб сустрэцца з насельніцтвам, нагадаць правілы, у тым ліку і супрацьпажарных паводзін. Лепшую нагоду, чым сельскі сход, для гэтых мэт цяжка знайсці. І тут нашы галоўныя і актыўныя памочнікі –  кіраўнікі сельвыканкамаў, дэпутаты сельскіх Саветаў, старасты, якія заўсёды на такіх мерапрыемствах разам з вяскоўцамі. А праблемныя адрасы трымаюць на пастаянным кантролі. Найбольш эфектыўна гэта работа арганізавана ў Крывошынскім і Ганчароўскім сельсаветах.
Летась у Ляхавіцкім раёне прайшло 66 сельскіх сходаў, сёлета – ужо 6. І літаральна ўсе – з удзелам дэпутатаў.
Акрамя таго, штогод у студзені-лютым праводзіцца агляд супрацьпажарнага стану домаўладанняў. У склад камісій уваходзяць і дэпутаты розных узроўняў.
Пытанні бяспекі таксама разглядаюцца на сесіях раённага Савета дэпутатаў, у тым ліку і на выязных.
Ад адказнага стаўлення народных абраннікаў да гэтай важнай тэмы у многім залежыць поспех справы.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *