Паведамленне акруговай выбарчай камісіі Жамчужненскай выбарчай акругі № 23

Жамчужненская выбарчая акруга № 23 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ўключае частку Баранавіцкага раёна ў межах Жамчужненскага, Малахавецкага, Вялікалукскага, Мілавідскага, Леснянскага, Падгорнаўскага, Палонкаўскага сельсаветаў і частку Ляхавіцкага раёна ў межах Востраўскага, Альхоўскага, Конькаўскага сельсаветаў, часткі Навасёлкаўскага сельсавета (выключаючы вёскі Вялікая Лотва, Кавалі, Флер’янова, Каранеўшчына). Агульная колькасць выбаршчыкаў – 15220 чалавек, з іх пражываючых на тэрыторыі Ляхавіцкага   раёна – 4630 чалавек.
Месца знаходжання акруговай выбарчай камісіі – горад Баранавічы, вул. Савецкая, 79, каб. 302, будынак Баранавіцкага райвыканкама, тэлефон 41-00-25.
Кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Жамчужненскай выбарчай акрузе № 23 зарэгістраваны Горбань Віталій Уладзіміравіч 1972 г. н., першы намеснік генеральнага дырэктара, галоўны заатэхнік ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», вылучаны ад працоўнага калектыву ААТ «Птушкафабрыка «Дружба». Пражывае ў аг. Жамчужны Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беспартыйны.
Наталля ЛІЦКЕВІЧ, сакратар камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *