Крымінал. Здарэнні

Падпал, аднак…

Следчая група Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 2 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па заяве жыхаркі Навасёлкі Свя-ціцкага сельсавета. Як высветліла следства, 32-гадовы жыхар Навасёлак напрыканцы студзеня каля апоўначы залез у аўтамабіль “Опель-Астра” (знаходзіўся ў драўляным хляве ў адным з падворкаў вёскі) і наўмысна падпаліў сядзенне машыны. Пасля пажару аўтамабіль стаў непрыгодным для эксплуатацыі. Гаспадыні нанесена шкода ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Дублёнцы “зрабілі ногі”

Крымінальная справа ўзбуджана па заяве дырэктара ПГВУП “НарыхтЛесГандаль”. Кіраўнік прадпрыемства паведаміў, што з вечара 30 студзеня па раніцу 31 студзеня невядомыя зламыснікі ўкралі з бакаў трактароў, якія знаходзіліся каля                   прахадной  торфабрыкетнага завода   “Ляхавіцкі”, 200 літраў дызельнага паліва.

Давядзецца адказваць перад законам і двум раней судзімым жыхарам Свяціцы, якія, зламаўшы дзверы, залезлі ў летнюю кухню дома пенсіянеркі са Свяціцы і ўкралі 100 штук абліцовачнай пліткі.

За дапамогай у міліцыю звярнулася і ляхавічанка. Па словах заяўніцы, у гардэробе кафэ “Алеся”, што ў райцэнтры, сярод белага дня ў яе прапала дублёнка. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Дапілася

Каля 22 гадзін 5 лютага ў РАУС паступіла паведамленне ад медсястры прыёмнага пакоя райбальніцы пра тое, што на лячэнне сюды дастаўлена 29-гадовая жыхарка Тухавічаў з дыягназам “цяжкае алкагольнае ап’яненне”.

Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *