Атрымайце запрашэнне

Участковыя камісіі да  7 лютага паведамяць выбаршчыкам пра час і месца галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання. Гэта прадугледжана каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі.
Згодна каляндарнага плана, паведамленне пра час і месца галасавання, інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты павінны быць накіраваны выбаршчыкам не пазней за 10 дзён да выбараў. Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага. Адпаведна, паведамленні прыдуць не пазней за 7 лютага.
Датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах адбудзецца з 13 па 17 лютага ўключна. Яно не праводзіцца на выбарчых участках у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ў стацыянары, для грамадзян, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе арышту, а таксама знахо-дзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.
Усяго на мясцовых выбарах утворана 5870 участковых выбарчых камісій. Тыя з іх, што будуць праводзіць датэрміновае галасаванне, да 12 лютага ўключна забяспечаць бюлетэнямі. Астатнім іх прывязуць не пазней за 17 лютага ўключна.
Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22,2 тысячы чалавек. Усяго паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана нямногім больш за 18 тысяч мандатаў.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *