Факт-экспрэс-навіны

· СЕСІЯ. У мінулы чацвер адбылася ХІ сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання. Дэпутаты разгледзелі пытанні «Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2012 год», «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку продажу заселеных жылых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый, што знаходзяцца ва ўласнасці Ляхавіцкага раёна, грамадзянам, якія ў іх пражываюць». Па кожным пытанні прыняты адпаведныя рашэнні.

· ВЕТЭРАНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ — 25. Учора прайшло пасяджэнне актыву раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, прысвечанае 25-годдзю раённай арганізацыі.

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у рабоце Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, добрасумленную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з 25-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў узнагароджаны член прэзідыума раённай арганізацыі ветэранаў Васілій ПАДЗІНА.

За шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 25-годдзем утварэння раённай ветэранскай арганізацыі адказнаму сакратару Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Рэгіне КІРШЭЎСКАЙ уручана Падзячнае пісьмо райвыканкама, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Альхоўскага сельсавета Іван ВЯЛІЧКА адзначаны Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў.

· КОНКУРС. Нагадваем, што рэдакцыя «ЛВ» і аддзел унутраных спраў райвыканкама да 95-гадавіны ўтварэння беларускай міліцыі аб’явілі конкурс творчых работ сярод вучняў 9-11 класаў школ раёна, навучэнцаў ЛДАКа. Прапануем выказаць свае думкі і паразважаць на тэму «На варце спакою, на варце парадку» — пра гісторыю і сённяшні дзень міліцыі. Творчыя работы можна прыносіць ці дасылаць на адрас рэдакцыі. Работы прымаюцца да 24 лютага ўключна (па электроннай пошце — да 26 лютага ўключна). Лепшыя з іх будуць апублікаваны на старонках «ЛВ» і заахвочаны кіраўніцтвам РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *