Балеем за нашых

Сёння  ў Пхёнчхане стартавала зімовая Алімпіяда

32 беларускія атлеты паспаборнічаюць за ўзнагароды галоўных стартаў чатырохгоддзя ў шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, канькабежным спорце, шорт-трэку, лыжным і гарналыжным спорце.
Асаблівыя надзеі беларускія балельшчыкі звязваюць з выступленнем жаночай каманды па біятлоне. Лідар зборнай трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар’я Домрачава падышла да Гульняў у аптымальных кандыцыях. Апошнія старты на этапах Кубка свету змаглі многіх пераканаць у добрай форме Дар’і. Здольны парадаваць высокімі рэзультатамі ў Пхёнчхане і іншыя прадстаўнікі біятлоннай каманды. Першы біятлонны старт – ужо сёння.
З пяці запар папярэдніх Гульняў не вяртаюцца без узнагарод прадстаўнікі фрыстайла (лыжнай акрабатыкі). У Пхёнчхан адправіліся як вопытныя атлеты – алімпійскія чэмпіёны Сочы Антон Кушнір і Ала Цупер, так і моладзь – Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова. З азартам балельшчыкі таксама будуць перажываць за вынікі канькабежцаў Ігната Галавацюка, Марыны Зуевай, лыжніка Сяргея Далідовіча, для якога гэта будзе сёмая Алімпіяда ў кар’еры, гарналыжнікаў Юрыя Данілачкіна і Марыі Шканавай.
Усяго на зімовых Гульнях бу-дзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па   15 дысцыплінах.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *