На сельскім сходзе – пра бяспеку

На сходзе жыхароў Свяціцы абмяркоўвалася злабадзённая праблема – пажарная бяспека ў сельскай мясцовасці, папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей. Першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Гатоўчыц агучыў статыстыку вогненных здарэнняў у раёне. Пажар часцей за ўсё з’яўляецца вынікам нядбайных адносін людзей да ўласнай бяспекі. Выратавальнік расказаў пра асноўныя прычыны пажараў у жылых дамах, пра правілы бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання. Ішла размова і пра аснашчэнне домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Трансліраваліся відэаролікі на супрацьпажарную тэматыку, а таксама можна было пазнаёміцца з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем.
Сельскі сход прайшоў па прапанове РАНС, гэту ініцыятыву падтрымаў Крывошынскі сельвыканкам.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *