Ваш уклад значны!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнікі Брэсцкай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лютага прыняў удзел ва ўрачыстым ушанаванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На цырымонію былі запрошаны больш за 400 чалавек.
А напярэдадні Падзяка Прэзідэнта за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб’яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці, а таксама Гродзенскага раёна. Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена калектывам работнікаў шэрага сельгаспрадпрыемстваў. У іх ліку ААТ «Агра-Калядзічы» Пружанскага раёна.
63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі. Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
Шэрагу работнікаў прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» і «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *