Магазін з навігатарам

Для невялікіх населеных пунктаў і тых, якія знаходзяцца далёка ад райцэнтраў, галоўны пастаўшчык прадуктаў ітавараў першай неабходнасці – аўталаўка. Магазіны на колах – сапраўдныя палачкі-выручалачкі для бабуль і дзядуль, бо пераважная большасць насельніцтва гэтых вёсак – людзі сталага ўзросту. У Ляхавіцкім раёне 4 аўталаўкі аб’язджаюць па графіку 40 населеных пунктаў.

На жаль, не заўсёды кліенты задаволены іх работай: то тавару недастаткова, то неналежнай якасці прадукты, то не па графіку прыязджае машына. Для таго, каб пракантраляваць маршрут аўтамагазінаў, Брэсцкі аблспажыўсаюз  вырашыў выкарыстоўваць GPS-навігатары. Дзякуючы гэтаму прыстасаванню можна адсочваць, дзе ў пэўны момант знаходзіцца аўталаўка, якая, дарэчы, па правілах мае права спазняцца  на месца не больш, чым на 10-15 хвілін.

Як расказаў старшыня праўлення Ляхавіцкага райпо Васілій Некрашэвіч, першы GPS-навігатар (набыты за 4,5 мільёна рублёў) на адзін з аўтамагазінаў быў устаноўлены яшчэ паўгода таму за кошт уласных сродкаў райпо. У бліжэйшай перспектыве будуць аснашчаны і астатнія аўтамабілі, якія прыстасаваны для гандлю на выездзе. Па словах Васілія Некрашэвіча, набыццё спецыяльных кантралюючых прыстасаванняў поўнасцю сябе апраўдвае:

—  Цяпер можам сачыць за ўсім маршрутам аўталаўкі, дакладна ведаем, у колькі гадзін і ў якім населеным пункце яна знаходзіцца. Напрыклад, тэлефануюць нам пакупнікі і пытаюцца, калі аўтамагазін будзе ў іх вёсцы. З дапамогай навігатара можна дакладна сказаць, праз колькі хвілін аўталаўка будзе непасрэдна ў гэтым месцы, што асабліва актуальна зімой, калі людзям некамфортна чакаць яе на марозе.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *