Павагу заслужылі мужнасцю

Дарагія землякі!
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто далёка ад Радзімы добрасумленна выконваў інтэрнацыянальны абавязак і застаўся верным воінскай прысязе да канца.
Мы схіляемся перад памяццю нашых землякоў, чые жыцці абарваліся ў «гарачых кропках», раздзяляем боль страты з тымі, хто не дачакаўся сваіх родных і блізкіх.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Сваёй мужнасцю вы назаўсёды заслужылі павагу беларускага народа.
У гэты памятны дзень ад ўсёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *