Памятка выбаршчыка

18 лютага – выбары у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання
✓ 18 лютага ўчасткі для галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.
✓ Да суботы ўключна можна прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова. Участковыя камісіі ў гэтыя дні працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.
✓ Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку на падставе спіса грамадзян, маючых права ўдзельнічаць у выбарах, пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскага пасведчання, пенсійнага пасведчання ці пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкага білета, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), пасведчання на права жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
✓ Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе згаданага спіса.
✓ Бюлетэнь запаўняецца ў спецыяльна абсталяванай кабіне або пакоі для тайнага галасавання без пабочных асоб.
Выбаршчык, які не мае магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, можа запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу, акрамя членаў участковай і вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб, наглядальнікаў, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
✓ Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.
✓ Пры галасаванні выбаршчык ставіць у бюлетэні любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка «супраць усіх кандыдатаў».
Калі ў бюлетэні ўтрымліваецца прозвішча толькі аднаго кандыдата, то пры галасаванні за кандыдата выбаршчык ставіць любы знак у квадраце пад словам «за», а пры галасаванні супраць кандыдата ставіць любы знак у квадраце пад словам «супраць».
✓ Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь, у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце; у якім знак не пастаўлены ні ў адным з квадратаў; неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца памерам, колерам, якасцю паперы, друкарскім шрыфтам і да т.п.); калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш як два).
Такі бюлетэнь не ўлічваецца пры падліку галасоў.
✓ Запоўнены бюлетэнь апускаецца ў апячатаную урну для галасавання.
✓ Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад, сваякоў, суседзяў. Зрабіць гэта трэба не пазней за 18 гадзін 18 лютага (не пазней чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання).

Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *