Абдуманы выбар на карысць будучыні. Сярод жадаючых прагаласаваць датэрмінова традыцыйна і навучэнцы ЛДАКа

Да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання засталіся лічаныя дні. Але прагаласаваць можна ўжо сёння. Правам датэрміновага галасавання даволі актыўна карыстаюцца і нашы землякі. Жадаючыя выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ўжо ўчора, у першы дзень датэрміновага галасавання, прыйшлі на выбарчыя ўчасткі.
З 10 гадзін раніцы на Ляхавіцкім-Чкалаўскім участку № 4 ажыўлена. Першымі зрабіць свой выбар прыйшлі навучэнцы агракаледжа. Дарэчы, на гэтым выбарчым участку ў спісы ўнесены 1777 выбаршчыкаў, сярод іх 150 каляджан. А для 84 навучэнцаў гэта падзея асабліва хвалюючая – яны будуць галасаваць упершыню.
У ліку тых, хто першым скарыстаўся магчымасцю датэрміновага галасавання, Віталій Падгорны, Наталля Шышко, Ягор Клімчук (на здымку). Яны галасуюць упершыню і прызнаюцца: выбары для кожнага не толькі магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, але зрабіць абдуманы выбар на карысць будучыні, сказаць сваё важкае слова.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *