Увага на слізкай дарозе

9 лютага днём на 183-м кіламетры аўтадарогі Р-91 «Асіповічы-Баранавічы» недалёка ад вёскі Гірыч-Поль машына «Фальксваген Пола» з’ехала ў кювет.
Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель – 60-гадовы жыхар Баранавічаў – не ўлічыў умовы надвор’я, не выбраў бяспечную скорасць руху і ў выніку на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем.
Пасажыры аўто з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены на лячэнне ў Баранавіцкую гарбальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Экспертыза паказала, што вадзіцель быў цвярозы, удзельнікі руху прышпілены рамянямі бяспекі.
А ў мінулы аўторак на вуліцы Леніна ў райцэнтры сутыкнуліся тры аўтамабілі. Справакаваў ДТЗ вадзіцель «Сітраена», які з-за няўважлівасці дапусціў сутыкненне з аўто, што стаялі.
Вадзіцелі і пасажыры не пацярпелі. Дарэчы, усе яны былі прышпілены рамянямі бяспекі. Механічныя пашкоджанні атрымалі машыны.

ДАІ нагадвае, што на зімовай дарозе трэба быць асабліва ўважлівымі. Каб пазбегнуць аварыйных сітуацый, вадзіцелям неабходна захоўваць бяспечную дыстанцыю, выбіраць адпаведную скорасць.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *