Паведамленне акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44

18 лютага 2018 года адбыліся выбары дэпутата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 44.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання, – 15590 чалавек.
Прынялі ўдзел у галасаванні – 14622 чалавекі.
Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдата, – 11549.
Колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата, – 3000.
Колькасць несапраўдных бюлетэняў – 73.
Такім чынам, на падставе артыкула 39 і часткі восьмай артыкула 89 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 44 выбраны Вярэніч Сяргей Васільевіч, які нарадзіўся 18 чэрвеня 1969 года, дырэктар КУП «Брэсцкая спецыялізаваная перасоўная механізаваная калона пусканаладачных работ», жыве ў г. Брэсце.
Мікалай ЮРУЦЬ,
старшыня акруговай выбарчай камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *