Працаўнікі шкодных галін вытворчасці могут атрымаць большую пенсію

У студзені 2009 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійным пенсіённым страхаванні”. Згодна закона, кожная застрахаваная асоба, якая выконвае работу са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, можа скарыстацца правам на датэрміновую прафесійную пенсію. Пры вылічэнні прафесійнага стажу застрахаванай асобы для вызначэння права на такую пенсію ўлічваецца захаванне пэўных умоў.
У першую чаргу гэта наяўнасць у законе і спісах адпаведных вытворчасцяў, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, устаноў і арганізацый, а таксама займаемай пасады, прафесіі, выконваемай работы застрахаваных асоб. Страхавальнікам павінна быць своечасова праведзена ацэнка ўмоў працы на канкрэтным працоўным месцы, уключэнне яго ў пералік працоўных месцаў з асобымі ўмовамі працы, і застрахаваная асоба павінна працаваць па працоўным дагаворы на працягу поўнага працоўнага дня. Работадавец абавязаны заплаціць узносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне.
Згаданыя ўзносы налічваюцца на ўсе віды выплат у грашовым і натуральным выражэнні, налічаныя работніку, занятаму ў асобых умовах працы. Максімальная велічыня аб’екта для налічэння ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне ўстаноўлена на ўзроўні трохразовай велічыні сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за месяц, што папярэднічаў месяцу, за які згаданыя ўзносы павінны быць заплачаны. Пры выкананні за-страхаванай асобай работ, не звязаных з асобымі ўмовамі працы, і пры наступленні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ўзносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне не налічваюцца.
Калі ў работніка пры наступленні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на індывідуальным асабовым рахунку маюцца накапленні, утвораныя за кошт пералічаных узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, і ён не скарыстаўся правам на датэрміновы выхад на пенсію, то работніку неабходна звярнуцца ў раённы аддзел Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва для атрымання дадатковай пенсіі.
Страхавальнікі ва ўстаноўленым парадку падаюць у раённы аддзел Фонда форму ПУ-6, у якой указваюцца памесячна выплаты на працягу справаздачнага года за работу са шкоднымі і асобымі ўмовамі працы, сумы налічаных узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, а таксама ўсе перыяды работ са шкоднымі і асобымі ўмовамі працы.
Дарэчы, у Ляхавіцкім раёне з такімі умовамі ў 74 прадпрыемствах і арганізацыях працуюць 2092 работнікі. Летась на пенсію за работу са шкоднымі і асобымі ўмовамі пайшлі 28 чалавек.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць непасрэдна ў раённым аддзеле Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва ці па тэлефоне 2-01-95.
Сяргей КРЫВАРУЦКІ, галоўны інспектар Ляхавіцкага раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *