Прафесіянальны падыход

Большая частка яе жыцця звязана з Ляхавіччынай – з СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, куды выпускніцу Столінскага сельгастэхнікума накіравалі працаваць па размеркаванні. Амаль 30 гадоў мінула з той пары. Сёння Ангеліна Васілько – намеснік галоўнага бухгалтара гаспадаркі, старшыня прафсаюзнай арганізацыі, паважаны вяскоўцамі чалавек. Яна выдатны спецыяліст, пра што сведчыць і атрыманы летась у раённым спаборніцтве тытул “Лепшы па прафесіі”. Службовыя абавязкі, прафсаюзныя клопаты, дакладная бухгалтэрыя, адказнае стаўленне нават да, здавалася б, другарадных спраў – на ўсё хапае часу ў Ангеліны Сцяпанаўны і жадання зрабіць бездакорна, якое ўвасабляецца ў вынік. А сакрэт гэтага зусім просты: трэба  ўсё рабіць прафесіянальна. І адчуваць сваё дачыненне да таго, што адбываецца побач. Як гэта робіць Ангеліна Васілько.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *