«Дапамагла». У Ляхавіцкім раёне зламысніца ўкрала ў пенсіянеркі грошы

18 лютага раніцай у дом пажылой вяскоўкі (1925 г. н.) у Вялікім Гарадзішчы зайшла невядомая жанчына і прадставілася сацыяльным работнікам. Маўляў, прынесла матэрыяльную дапамогу ў памеры 50 рублёў, але ў яе буйныя купюры і патрабуецца рэшта. У зберажэннях пенсіянеркі купюр патрэбнага наміналу таксама не аказалася. Тады зламысніца прапанавала гаспадыні праверыць лічыльнік святла, а сама ў гэты час вярнулася ў пакой, дзе былі схаваны грошы. Калі «госця» пайшла, бабуля недалічылася 80 рублёў.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 205 (тайнае выкраданне маёмасці (крадзеж). Зламысніцу, асоба якой пакуль не ўстаноўлена, адшуквае міліцыя.
Каб не стаць ахвярай злачынцаў, не пускайце ў свой дом незнаёмцаў і тых, хто прадае нейкія рэчы. Калі візіцёр прадстаўляецца работнікам аварыйнай ці іншай службы, можна патэлефанаваць туды і ўдакладніць, ці сапраўды па гэтым адрасе працуе іх работнік. А дарослым дзецям варта больш уважліва адносіцца да патрэб сваіх пажылых бацькоў, каб тыя не сталі лёгкай здабычай для махляроў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *