Не тая сума

Па інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, галоўны бухгалтар аднаго з ляхавіцкіх прадпрыемстваў падазраецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Са студзеня 2015 года па снежань 2016 яна рыхтавала плацежныя даручэнні і спісы да іх, у якія ўносіла звесткі аб пералічэнні зарплаты з банкаўскага рахунку арганізацыі на асабісты. Пры гэтым, памер пераводзімых на яе рахунак грашовых сродкаў у дакументах быў завышаны. Такім чынам, падазроная завалодала больш чым 9 тысячамі рублёў.
Баранавіцкі міжраённы аддзел СК у адносінах галоўнага бухгалтара ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры). Зараз праводзяцца неабходныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, у тым ліку з удзелам падазронай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *