Пашпарт для ініцыятывы

Адбыўся прамежкавы этап пасяджэння мясцовай ініцыятыўнай групы па распрацоўцы пашпарта тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця Ляхавіцкага раёна. У дакуменце будзе сістэматызаваны і абагульнены вопыт распрацоўкі і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў і праектаў. У яго таксама ўключаць ідэі і прапановы землякоў, накіраваныя на пашырэнне самазанятасці насельніцтва, паляпшэнне якасці жыцця і экалагічнай сітуацыі, развіццё турызму. Прычым прыярытэтнымі з’яўляюцца тыя накірункі, якія ахопліваюць як мага больш людзей, і накіраваныя на перспектыву. Напрыклад, у пашпарт ужо ўключаны прапановы па будаўніцтве ў раёне лыжаролернай трасы, рэканструкцыі парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ў райцэнтры, распрацоўцы турыстычных маршрутаў, якія могуць стаць брэндам Ляхавіччыны. Згаданы пашпарт з’яўляецца часткай мерапрыемстваў праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *