З армейскім юбілеем!

Нашай традыцыі 23 лютага ўшаноўваць усіх, хто мае дачыненне да святой справы абароны Айчыны, шмат гадоў. На гэты раз адзначаецца прыгожы юбілей – беларускай арміі спаўняецца 100 гадоў. Гэта свята ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, сённяшніх салдатаў і афіцэраў, а таксама прадстаўнікоў мірных прафесій, якія забяспечваюць харчовую, эканамічную, інфармацыйную бяспеку Радзімы, будучых яе абаронцаў.
Дарагія землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, удзячнасць за наша мірнае сёння і ўпэўненае заўтра, пажаданні міру, дабра, узаемаразумення і заўсёды надзейнага дамашняга тылу.
Леанід ЦУПРЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *