Стартуюць усе!

У мінулую суботу ў пасёлку Мір Баранавіцкага раёна прайшло традыцыйнае абласное спартыўнае свята «Брэсцкая лыжня-2012». Сваё майстэрства на лыжнай трасе дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Брэстчыны. На лыжы сталі кіраўнікі гаррайвыканкамаў і іх намеснікі, начальнікі аддзелаў, старшыні сельвыканкамаў і ўчастковыя інспектары міліцыі. За перамогу змагаліся каманды аграгарадкоў, спартыўныя сем’і, спартсмены-аматары да 18 гадоў і старэйшыя, мужчыны і жанчыны.

Тон на лыжні кіраўнікоў вертыкалі задаваў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Ён і прыйшоў да фінішу першым.

Сярод ляхавіцкіх лыжнікаў найбольш паспяхова выступілі прадстаўнікі райаддзела ўнутраных спраў — участковыя інспектары фінішавалі чацвёртымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *