У кадры – тое, што любім

Год малой радзімы

Што для вас малая радзіма? Хтосьці прыгадае гарадок ці вёсачку. Нехта ўдакладніць – мая вуліца, мой утульны дом, сям’я, любімыя настаўнікі і аднакласнікі, сябры і суседзі… А знойдуцца і такія, хто ў якасці асацыяцыі прапануе першыя вясновыя кветкі ці лавачку ў гарадскім парку. Малая радзіма – тое, што мы любім!
«Ляхавіцкі веснік» у Год малой радзімы аб’яўляе фотаконкурс «У кадры – тое, што любім» і запрашае да ўдзелу ў ім усіх жадаючых. Фотаздымкі можна дасылаць на электронны адрас рэдакцыі, размяшчаць на старонках «ЛВ» у сацыяльных сетках ці прыносіць у рэдакцыю на CD-дысках. Абавязковыя патрабаванні – добрая якасць здымка (пажадана фармату jpeg) і ўласнае аўтарства. Лепшыя фота будуць штомесяц размяшчацца на старонках раённай газеты. Чакаем арыгінальныя фотаздымкі і цікавыя сюжэты!

One thought on “У кадры – тое, што любім

  • 28/02/2018 в 22:27
    Permalink

    Надо поучаствовать. Найду оригинальный сюжет и поделюсь красотой с остальными. Интересно, у кого какие ассоциации с малой родиной. У меня это места детства. А как у других?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *