Змест увагі

Надзвычай важна, каб фармат узаемадзеяння паміж насельніцтвам і прадстаўнікамі ўлады быў адкрытым. Для гэтага сёння робіцца шмат. Вядзе асабісты прыём па вызначаным графіку кіраўніцтва райвыканкама і райсавета, службаў і ўстаноў. Арганізуюць выязныя прыёмы кіраўнікі абласных і рэспубліканскіх структур.
Для зручнасці насельніцтва – суботнія прамыя лініі, дзе на сувязі кіраўніцтва раёна, вобласці. Сваю праблему можна выказаць, не выходзячы з дому: адправіць запыт ці зварот на электронны адрас інстанцыі.
Інфармацыйна-даведачная служба «Адно акно», куды нашы землякі звяртаюцца па розных пытаннях, сярод якіх пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдача дазволу на рэканструкцыю жылых ці нежылых памяшканняў, рэгістрацыя дагавораў найму і многія іншыя, працуе штодня, акрамя выхадных, а па серадах – па падоўжаным раскладзе з 8 да 20 гадзін без абеда.
Рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у раёне надаецца пільная ўвага. Пытанні ў тым ліку разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, апаратных нарадах у кіраўніка раёна.
Летась у райвыканкам пасту-піла 346 зваротаў (у 2016 – 296), з іх 8 – ад юрыдычных асоб. Грамадзяне адрасавалі 114 пісьмовых, 176 вусных, 48 электронных зваротаў. Пятая частка заяўнікаў скарысталася магчымасцю вырашыць свае праблемы падчас асабістага прыёму ў кіраўніцтва райвыканкама, 18 – на выязных прыёмах, 89 – падчас правядзення прамых тэлефонных ліній.
Па інфармацыі кіраўніка справамі райвыканкама Юрыя Несцяровіча, найбольш часта ўзнятыя праблемы датычылі камунальнай тэматыкі (86), добраўпарадкавання і рамонту дарог, вуліц (такіх зваротаў 66), работы аграпрамысловага комплексу (32), працоўных адносін, сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. З наступленнем ацяпляльнага сезона павялічваецца колькасць скаргаў на неадпаведнасць устаноўленым нормам тэмпературы ў кватэрах, а таксама гарачага забеспячэння.
Радзей нашы землякі летась звярталіся ў Адміністрацыю Прэзідэнта, чым у папярэдні год (49 зваротаў і 54 адпаведна), у аблвыканкам (88 і 124 адпаведна).
Летась 161 зварот паступіў у сельвыканкамы: чвэрць ад агульнай колькасці – у Конькаўскі, 38 – у Ганчароўскі, 30 – у Жарабковіцкі, 28 – у Начаўскі, сем зваротаў у Альхоўскі, шэсць у Крывошынскі, па чатыры ў Востраўскі і Навасёлкаўскі сельвыканкамы.
Што датычыць паўторных зваротаў (а іх было 9, па двух інфармацыя не пацвердзілася), кіраўнік раёна Вячаслаў Сельмановіч на студзеньскім пасяджэнні райвыканкама падкрэсліў: калі такія факты маюць месца – значыць існуе фармальны падыход да іх вырашэння, а гэтага быць не павінна. Як і недастатковай растлумачальнай работы сярод насельніцтва, няякаснага разгляду паступаючых зваротаў. За дапушчаныя парушэнні пры рабоце са зваротамі грамадзян і пры выкананні адмінстрацыйных працэдур сем службовых асоб летась прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Між тым, элементарная ўвага, адсутнасць фармалізму і бюракратычнага падыходу здольны папярэдзіць многія канфліктныя і праблемныя сітуацыі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Змест увагі

  • 27/02/2018 в 21:53
    Permalink

    wik
    23/02/2018 в 21:47

    напишите как обстоят дела с вывозкой органических удобрений… на поля ! по хозяйствам.
    -весна ведь скоро 🙂

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *