Памераліся сіламі сённяшнія і будучыя салдаты

У Начаўскай СШ у рамках месячніка абаронна-патрыятычнага выхавання, прысвечанага стагоддзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбылося ваенна-спартыўнае свята «Хто да нас з мячом прыйдзе…», арганізаванае настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Алегам Іваноўскім. У ім удзельнічалі вучні 9-11 класаў і ваеннаслужачыя радыётэхнічнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Праводзілася яно ў фармаце спаборніцтваў паміж вучнямі і ваеннаслужачымі. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды і ўменні ў ваеннай справе. Для паспяховага праходжання ўсіх этапаў ім спатрэбіліся смеласць, спрыт і вынослівасць.
Акрамя грамат і сувеніраў, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Марына ГЛУШКО, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *