Трапіць у яблычак

Нядаўна юныя ляхавічане, навучэнцы дзесяці школ горада і раёна, змагаліся за права называцца самымі трапнымі ў першынстве па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечанага стагоддзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і дню ўтварэння ДТСААФ. Каманды спрабавалі набраць максімальную колькасць ачкоў, каб атрымаць вынік, які дасць пуцёўку на абласны тур.
Але пераможцаў вызначалі не толькі ў камандным спаборніцтве. Сярод дзяўчат лепшы вынік у Паліны Шастак з СШ № 2, другую прыступку заняла вучаніца Конькаўскага ВПК ДС-СШ Алена Астроўская, трэцюю – Юлія Кацуба з Навасёлкаўскай СШ.
Самым трапным сярод юнакоў стаў Антон Клімовіч (СШ № 2), яго брат Раман стаў другім, бронзавы прызёр – вучань   СШ № 1 Даніла Тарлюк.
А ў мінулую суботу каманда-пераможца раённага этапу  СШ № 2 пад кіраўніцтвам трэнера Васілія Грэбеня прадстаўляла Ляхавіччыну на абласных спаборніцтвах у Брэсце.
Уладзімір ЖУКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *