За імі была Масква

Фашысты лічылі горад амаль сваім, ужо гатовы былі прамаршыраваць па маскоўскім бруку. Так бы і здарылася, калі б не сіла, мужнасць, цвёрдасць характару, самаахвярнасць салдатаў Чырвонай Арміі. Мікалай Яцко з Куршынавіч быў адным з тых, хто суровай зімоў 1941-1942 гадоў упершыню і назаўсёды развянчаў міф аб непераможнасці воскаў вермахта. Маскву адстаялі, і вайна пасля гэтага набыла другі характар, пайшла па зусім іншым сцэнарыі.

«Вы і вашы баявыя таварышы не шкадавалі сіл, крыві, а часам самога жыцця, каб даць ворагу суровы адпор… Масквічы па праву ганарацца салдатамі Перамогі… Жадаю Вам і Вашым блізкім добрага здароўя, трывалага дабрабыту, душэўнага аптымізму і даўгалецця!». Такія словы за подпісам мэра Масквы Сяргея Сабяніна напісаны ў прывітальным адрасе, які на тыдні быў дастаўлены ў Куршынавічы і ўручаны старому салдату ў якасці дапаўнення да памятнага знака «70 гадоў бітвы за Маскву».

Маскоўская кампанія для Мікалая Несцеравіча стала не першым і не апошнім баявым выпрабаваннем. З лета 1941, калі ўліўся ў склад дзеючай арміі, давялося па-ўдзельнічаць не ў адной схватцы з фашыстамі. Быў разведчыкам, ваяваў у якасці пехацінца. Баявыя подзвігі ветэрана адзначаны шэрагам ордэнаў і медалёў.

Знакам «70 гадоў бітвы за Маскву» адзначаны таксама і жыхар Сваятыч Рыгор Кавальчанка.

One thought on “За імі была Масква

  • 01/09/2012 в 00:58
    Permalink

    деда нашего уже нет

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *