З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём міліцыі ўзнагароджаны міліцыянер-дзяжурны ІЧУ міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама Аляксандр ЛЯШУК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за значныя поспехі і ўдасканаленне вучэбнага і выхаваўчага працэсаў, фарміраванне інтэлектуальнага, культурнага і духоўнага развіцця асобы, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку навучэнцаў і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджана настаўнік Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Вольга СІЛІВОНЧЫК.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём міліцыі адзначаны інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Юрый ДЗЯМІД.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры, дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і прапагандзе тэатральнага мастацтва ўручана культарганізатару гарадскога Дома культуры Арцёму БАДАКУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *