Васіль Ігнатавіч: урок даўжынёю ў прыгожае жыццё

І сёння ў свае 90 ён застаецца ўсё тым жа – шчырым чалавекам, класным педагогам-філолагам, адданым кнігалюбам, дружалюбным суседам, любячым і любімым бацькам, дзедам, прадзедам. У вельмі вытрыманым і далікатным, у ім і цяпер бачыцца настаўнік, хаця Васілій Ігнатавіч Антановіч даўно ўжо на пенсіі. Ён з тых, хто ўсё жыццё сэрца сваё аддаваў дзецям – сваім і вучням, шматлікім вучням, якім выкладаў рускую мову і літаратуру ў школах Нясвіжскага, Баранавіцкага і нашага раёнаў. Шчаслівыя і плённыя часы звязаны з Ліпскам. Там засталася сталая маладосць ці, магчыма, маладая сталасць, там разам з жонкай Зінаідай Аляксандраўнай яны былі такімі шчаслівымі, гадавалі сына і дзвюх дачок, загадвалі на будучыню…

Многія мары спраўдзіліся, многае дасягнута працай рук і сэрца. І не сорамна за тое, што было і як было. Крыху сумна, што хутка ляціць час і ўсё больш становіцца ўспамінаў.

…Ля дагледжанага дома Васілія Ігнатавіча часта стаіць аўто з расійскімі нумарамі. Гэта малодшанькая Наталля прыязджае пабачыцца з бацькам. А яшчэ часцей тут бываюць старэйшая дачка з Мінска і сын са Слуцка – яны амаль што побач жывуць. А сёння, мяркую, сабяруцца ўсе разам, таму што ў любімага татачкі юбілей – 90! Шаноўны ўзрост шаноўнага чалавека. Здароўя Вам, паважаны Васілій Ігнатавіч!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *