SOS-сітуацыя

У дзіцячае аддзяленне ЦРБ 27 лютага паступіла на лячэнне пяцімесячная дзяўчынка. На слупку тэрмометра ў той дзень было за 20 градусаў марозу, а немаўля ляжала без верхняй вопраткі ў калясцы каля аднаго з магазінаў райцэнтра. Маці ў гэты час знаходзілася ў гандлёвай кропцы. Нераўнадушныя землякі патэлефанавалі ў міліцыю і хуткую дапамогу.
Як расказала загадчыца дзіцячага аддзялення райбальніцы Марына Вармахоўская, дзіця паступіла з дыягназам агульнае пераахаладжэнне, без абмарожанняў. Зараз дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам медыкаў, стан яе здароўя здавальняючы, жыццю нічога не пагражае. Аддзел адукацыі,  спорту і турызму райвыканкама праводзіць сацыяльнае расследаванне. Будзе прызнана, што сям’я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *