Крымінальныя гастролі

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, у Ляхавічах па гарачых слядах затрыманы непрацуючы раней судзімы за крадзеж 34-гадовы жыхар Пінска.
23 лютага ён разбіў каменем акно і залез у жылы дом па вуліцы Дружнай. Выкраў 8 тысяч долараў ЗША, 102 тысячы расійскіх рублёў, восем залатых вырабаў, прыхапіў спіртныя напіткі. Агульная сума страт склала каля 20 тысяч беларускіх рублёў. Злодзей затрыманы, частка ўкрадзенага канфіскавана. Узбуджана крымінальная справа па частцы 3 арт. 205 (крадзеж, учынены ў буйным памеры).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *