Мілыя жанчыны!

Дарагіх, шаноўных зямлячак шчыра віншую з прыгожым вясеннім святам у ваш гонар. Дзень жанчын – выдатная нагода выказаць вам сваё бязмежнае захапленне, прызнацца ў самых лепшых пачуццях.
Усё лепшае ў свеце ад жанчыны – яна дае жыццё, яна – мама, сястра, жонка, дачка, сяброўка, яна – працаўніца і летуценніца, сама надзейнасць і пяшчота! Зычу вам і вашым блізкім здароўя, радасці, аптымізму, любві. Вясна вам да твару.
З найлепшымі пажаданнямі,
Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Мілыя жанчыны! Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын. Дабрата і ласка, клопат і шчодрасць душы – тыя бясцэнныя скарбы, якімі вы шчодра надзелены. Хачу шчыра падзякаваць вам за вялікую мудрасць і бязмежнае цярпенне, уменне спачуваць, за ўсё, што вы робіце. Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, радасці, удачы. Любіце і будзьце любімымі! Шчасця і дабрабыту вам!
Васілій МАРКЕВІЧ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *