Адказнасць персанальная і сацыяльная

Антон БУЛАТЫ, дырэктар ААТ «Жарабковічы»:

Днямі ўрад, Нацбанк, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам трымалі перад Кіраўніком дзяржавы справаздачу аб выніках работы эканомікі краіны за мінулы год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. Гэтую справаздачу ўспрымаю як аналітычны зрэз блізкага мінулага з мэтай карэкціроўкі задач і шляхоў іх вырашэння. Аснова за эканомікай, апорнымі кітамі якой былі і застаюцца экспарт, інвестыцыі і стварэнне новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Высокапрадукцыйных –  значыць і высокааплатных. Канешне, не толькі, аднак, адным з безумоўных індыкатараў дабрабыту кожнага з нас з’яўляецца памер зарплаты.

У выпадку з «Жарабковічамі» скажу, што заработная плата нашых працаўнікоў падмацоўваецца некаторымі бонусамі. Дапамагаем з пасадкай бульбы, нарыхтоўкай сена для каровак з уласных падвор’яў нашых працаўнікоў. Кожны з іх можа звярнуцца і гарантавана, на льготных умовах скарыстацца паслугамі аўтатранспарту. У Падлессі і Зарытаве працуюць і карыстаюцца немалой папулярнасцю магазіны ААТ «Жарабковічы». У іх асартыменце – у тым ліку і тавары вытворчасці нашага прадпрыемства.

Думаем на перспектыву. На блізкую – гэта своечасова і якасна правесці яравую сяўбу. З больш аддаленых планаў не выключаем магчымасць арганізацыі на базе авечкагадоўчай фермы цэха мясаперапрацоўкі. Калі ўсё атрымаецца, будзем выпускаць прадукт з іншай дабаўленай вартасцю, адпаведна – даходнасцю. Працягваем дабудоўваць МТФ «Чашчы». Запушчаная раней у работу першая чарга фермы працуе якасна, у высокапрадукцыйным рэжыме. Дзе высокаліквідны прадукт – там грошы, там заработная плата. А малако, несумненна, з ліку такіх прадуктаў-тавараў.

Ну і персанальную адказнасць не лічу пустым гукам. Кожны работнік, тым больш кіраўнік калектыву, павінен захоўваць яе асабліва дакладна. Усё гэта няпроста, але і не немагчыма.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *