Там, дзе лёд стаіць

Выкарыстана ілюстрацыя

Таўшчыня лёду на рэках і вадаёмах пакуль унушальная. Але паводка ўжо не загарамі. А з ёй – і сігналы ў розныя службы аб падтапленнях у населеных пунктах. Традыцыйна асабліва адчувальная праблема з вялікай вадой на некаторых прыватных падворках у Галаўнінцах, Ліпску, Навасёлках, райцэнтры. Па-ранейшаму застаюцца пытанні па функцыянаванні палёў фільтрацыі камунгаса каля населеных пунктаў Зубелевічы, Конькі, Навасёлкі. Патэнцыяльную пагрозу ўяўляюць сцёкі з жывёлагадоўчых фермаў і камунальныя сцёкі ў вадаёмы, забруджванне населеных пунктаў. Па-ранейшаму ёсць прэтэнзіі да работы ліўнёўкі ў райцэнтры па вуліцах Мінская, Камсамольская, Першамайская, таму да гэтых месцаў асаблівая ўвага камунальнікаў, выратавальнікаў і іншых службаў.
Гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся ў мінулы панядзелак на чарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Ляхавіцкім райвыканкаме. Акрамя таго прааналізавана, як спецыялізаваныя службы справіліся з лютаўска-сакавіцкімі снегападамі. «Снежных» праблем у раёне не было. Тым не менш, давялося вызваляць з «палону» легкавыя аўтамабілі каля хутара Літоўка і аграгарадка Тальмінавічы. А яшчэ ў першыя дні вясны тры пажары ў Жарабковічах, Альхоўцах і Коньках. Дарэчы, ва ўсіх выпадках папярэдняя прычына вогненных здарэнняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *