Зброя не цацка

У першым квартале 2018 года ў Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі РАУС ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя праводзяць мэтавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні правапарушэнняў у галіне аховы дзікіх жывёл, незаконнай лоўлі рыбы, незаконнага абароту зброі.
Летась выяўлены факт захоўвання жыхаром горада Ляхавічы агнястрэльнай зброі, 102 патронаў, трох шкляных ёмістасцей з порахам, двух наразных ствалоў да агнястрэльнай зброі, 4 паляўнічых ружжаў. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь.
Асоба, якая дабравольна здасць зброю і боепрыпасы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, акрамя выпадкаў збыту.
Андрэй ГІЛЬ, першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *