Аднагалосна. 6 сакавіка адбылася першая сесія Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

6 сакавіка адбылася першая сесія Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшынёй абласнога Савета дэпутатаў аднагалосна выбраны Юрый Наркевіч. Ён з’яўляецца дэпутатам Малечскай выбарчай акругі № 25. Раней працаваў кіраўніком справамі Брэсцкага аблвыканкама.
Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс нацэліў дэпутатаў новага склікання на больш актыўную работу з людзьмі. «Асноўная задача – клопат пра людзей. Такая работа патрабуе ад кожнага дэпутата жыццёвага і прафесіянальнага вопыту, умення рэальна ацэньваць абстаноўку на месцах. У сённяшняга складу абласнога Савета такі патэнцыял ёсць», –  лічыць губернатар.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *