Прысвячэнне мужнасці і прыгажосці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчынніцам віншаванне з Днём жанчын. Кіраўнік дзяржавы назваў 8 Сакавіка адным з самых цудоўных свят і пажадаў суайчынніцам, каб ім заўсёды спадарожнічалі шчасце і ўдача, а таксама моцнага здароўя, міру і дабра.

А 7 сакавіка Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрачыстасць прысвечана мужнасці і прыгажосці, а падставай для гэтай сустрэчы паслужылі два святы – Дзень абаронцаў Айчыны і Дзень жанчын. «У нас зарадзілася новая традыцыя – аб’ядноўваць гэтыя святы ў адно мерапрыемства, каб на высокім узроўні павіншаваць і ўручыць заслужаныя ўзнагароды лепшым з самых прыгожых і самых моцных», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя ўручэння дзяржаўных узнагарод і генеральскіх пагонаў, для запрошаных былі падрыхтаваны яшчэ два сюрпрызы. Непасрэдна да мерапрыемства для іх правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці. Акрамя таго, для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізаваны ўрачысты прыём.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *