Мы – грамадзяне Беларусі!

Дарагія землякі!

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Іменна прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Закладзеныя ў ім дэмакратычныя прынцыпы з’яўляюцца важнейшым фактарам захавання ў грамадстве згоды, міру і стабільнасці.
Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, замацаванню гістарычных традыцый і прымнажэнню духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. Выконваць галоўны закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць – абавязак кожнага грамадзяніна.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны!

Раённы выканаўчы камітэт.                               Раённы Савет дэпутаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *