Не толькі мускулаў ігра

Армрэстлінг (ці, як усё часцей гучыць, армспорт) – барацьба на руках. І ці не кожны з нас хоць аднойчы ды спрабаваў у ім свае ўменні. Але ёсць вялікая розніца паміж сяброўскімі практычнымі спрэчкамі на тэму «чыя левая (правая) больш моцная» і сур’ёзнага ўзроўню спаборніцтвамі па армспорце. Там не толькі рук спляценне і не столькі жалезных мускулаў ігра маюць вагу ў адказе на пытанне, каму быць пераможцам. Добрыя армспартсмены яшчэ абавязкова падрыхтаваныя тактыкі, ім не займаць вытрымкі і многа чаго іншага.
Першынство Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў і дзяўчат на гэты раз праходзіла ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адным з удзельнікаў першынства з’яўляўся наш малады зямляк адзінаццацікласнік Ліпскай СШ Максім Вайшэвіч. Юнак спаборнічаў у кампаніі атлетаў, уласная вага якіх не перавышае 70 кілаграмаў. Першынство Максім выйграў. Залатога колеру медаль, дыплом федэрацыі армрэстлінга атрымалі ліпскую прапіску.
А некаторы час да гэтага зорнага моманту ў спартыўным жыцці школьніка мела месца яшчэ адна не менш паспяховая «гастроль» – адкрыты кубак горада Мінска па армрэстлінгу. Максім прызнаўся, што кампанія там сабралася дарослая, у асноўным сталічныя студэнты. Адзіны сярод іх школьнік з Ляхавіччыны прымерваць на сябе ролю хлопчыка для біцця зусім не збіраўся. У барацьбе на левую руку Максім выйграў усе свае схваткі, на правую – палавіну з чатырох выхадаў за армстол. Максім стаў сярэбраным прызёрам адкрытага кубка Мінска. Але толькі серабром яго турнірныя здабыткі не абмяжоўваюцца: заваяванае ў канкурэнцыі са статуснымі армспартсменамі другое месца дае юнаку права на атрыманне звання кандытата ў майстры.
З Максімам мы пагутарылі па тэлефоне, падчас перапынку паміж урокамі ў школе:
– Гэта традыцыйны штогадовы турнір. Праз суветную сетку даведаўся, калі ён пройдзе на гэты раз, і адправіўся. Можна сказаць, на свой страх і рызыку. Да стартаў, канешне, рыхтаваўся. Мінімум тры-чатыры разы на тыдзень пасля ўрокаў наведваю школьную спартыўную залу. Для падрыхтоўкі там ёсць многае: рознае «жалеза», армстол. Але галоўнае –
вопытны і граматны настаўнік Аляксандр Антонавіч Кірмель, пад кіраўніцтвам якога займаюся, працую, трэніруюся. Зараз, дарэчы, рыхтуемся да першынства краіны сярод юніёраў, якое павінна адбыцца напачатку красавіка ў Снове.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ліпскай СШ Аляксандр Кірмель ахарактарызаваў свайго падапечнага як перспектыўнага спартсмена, добрага вучня, мэтанакіраванага чалавека.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *