Жанчына. І гэтым усё сказана

Кіраўнік і дэпутат, грамадскі дзеяч і навуковец, педагог і медык, аператар машыннага даення і майстар на вытворчасці, псіхолаг і энергетык, палявод і вадзіцель,  інжынер і будаўнік,  прадавец і дыспетчар,  культработнік і трэнер,  ваеннаслужачы і міліцыянер… – усе   гэтыя прафесіі ў граматыцы мужчынскага роду. Але імі паспяхова авалодалі жанчыны і віртуозна спраўляюцца на практыцы, дабіваючыся высокіх вынікаў і прызнання.

А яшчэ жанчына – гэта  каханая, жонка, матуля, гаспадыня.  Прычым паспявае аднолькава выдатна справіцца з усімі гэтымі ролямі. І яшчэ ў жыццёвым кругавароце важна не забывацца пра сябе любімую, абавязкова знайсці час, каб прайсціся па магазінах і купіць абноўку, сустрэцца з сяброўкамі і пагаварыць пра сваё, заняцца справай для душы, паглядзець серыял і пачытаць чарговы раман ці дэтэктыў,     пабываць на сайце “аднакласнікі”  і пагаварыць па тэлефоне.

Нашы жанчыны ведаюць не толькі сакрэты абаяльнасці  і  прывабнасці, але і як знайсці шлях да сэрца мужчыны, як правільна выхоўваць дзяцей і  прыбыткова весці сямейны бюджэт.  Гавораць, што сіла жанчыны ў яе слабасці.  А жанчыны, незалежна ад узросту, умеюць так  выкарыстоўваць свае “слабасці”, што  дабіваюцца любой пастаўленай мэты, а мужчыны з задавальненнем  і радасцю выконваюць іх пажаданні. І пры гэтым ніяк не могуць разгадаць сакрэт  сучасных прыгажунь, чараўніц. Тайна застаецца тайнай.

Амаль пра кожную жанчыну Ляхавіччыны можна сказаць шмат шчырых і цёплых слоў, выказаць ім захапленне, падзяку і пашану. Гэта адносіцца  і да нашых зямлячак – намесніка дырэктара ДП “Нача” Галіны Рамейка, галоўнага эканаміста ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”  Вольгі Бурак,  інжынера-будаўніка СВК “Жарабковічы” Людмілы Мікуліч,  аператара машыннага даення СВК “Шлях новы” Юліі Малевіч,  аператара па адкорме цялят ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Аляўціны Буцько, брыгадзіра паляводчай брыгады СВК “Ляхавіцкі” Святланы Радом-скай. Менавіта яны прадстаўлялі  “прыгожую” палову аграпрамысловага комплексу раёна на святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да 8 Сакавіка, якія ладзіліся ў Пінску.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *