Фізкультурна-спартыўная імправізацыя

Напярэдадні 8 Сакавіка ў СШ № 1 прайшло свята «Са спортам сябраваць – здаровым быць». Весела і з запалам спаборнічалі каманды педагогаў «Тарнада» і «Шнуркі». І хоць называліся яны жартоўна, але канкурыравалі па-сапраўднаму: стараліся выканаць заданні дакладна, прадэманстраваць выдатную спартыўную форму і загартоўку. Ганялі мяч, рашалі задачы, бегалі і скакалі, імправізавалі. Перамога засталася за «Шнуркамі».
Спартыўныя спаборніцтвы фінішавалі, пакінулі пасля сябе прыемныя ўспаміны і асалоду ад цудоўнай калектыўнай справы, пачуццё каманднага духу. Яно аб’яднала і згуртавала калектыў у сапраўдную вялікую сям’ю, дзе кожны адчувае сябе шчаслівым, патрэбным, спартыўным і творчым.
Таццяна АБРАЖЭВІЧ,
старшыня прафкама СШ № 1. г. Ляхавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *