Зброю здаць…

Выкарыстана ілюстрацыя

З 19 па 23 сакавіка органы ўнутраных спраў будуць праводзіць аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы «Арсенал», мэтай якіх з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.
Аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі зброю ці выбуховыя рэчывы, што захоўваліся незаконна, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Так, у 2017 годзе і сёлета ў адносінах трох жыхароў Ляхавіцкага раёна ўзбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, добраахвотна здадзена насельніцтвам у органы ўнутраных спраў   8 адзінак няўлічанай зброі і 152 патроны да агнястрэльнай.
Па тэлефоне гарачай лініі РАУС 2-48-37 ці па нумары 102 можна паведаміць пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *