Газетнае рандэву. «ЛВ» правёў чарговы Дзень падпісчыка

Чарговы Дзень падпісчыка «веснікаўцы» правялі ў гарадскім аддзяленні сувязі ў чацвер, 22 са-кавіка. Газетчыкі былі рады сустрэчы са сваімі даўнімі і новымі сябрамі.

Сустрэча са сваімі чытачамі для нас, «веснікаўцаў», – падзея заўсёды чаканая. Ужо толькі па той прычыне, што вы ў нас ёсць, і ў нас з вамі самае моцнае, самае шчырае сяброўства. Вас многа, вы такія розныя, у кожнага свой погляд на тэмы, праблемы, свае пажаданні і заўвагі – і гэта выдатна.
Чарговы Дзень падпісчыка «ЛВ», што адбыўся на мінулым тыдні ў гарадскім аддзяленні сувязі, пацвердзіў, што сувязь «чытач–газета–чытач» надзейная, правераная часам. Хтосьці вымярае сяброўства з раёнкай дзесяцігоддзямі, памятае, як у дзяцінстве разглядаў старонкі «Будаўніка камунізму», а хтосьці ўпершыню аформіў квартальны
падпісны абанемент на «Ляхавіцкі веснік» і, упэўнены, не расчаруецца,  калі ў сераду і суботу атрымае порцыю свежых і цікавых навін. Ва ўсякім разе,  мы стараемся і працуем дзеля вас.

Падпісацца на «ЛВ» абавязковая справа напрыканцы кожнага квартала для Ніны Віннік. У Дзень падпісчыка яна стала адной з першых, хто прыйшоў падтрымаць любімую раёнку. Прызнаецца: кожны нумар чытае ад першай да апошняй старонкі.
Як і заўсёды, аформіць падпісны абанемент на «ЛВ» завітала і Вольга Краўчанка, даўні сябар газеты:
– Люблю раёнку за цікавы арыгінальны падыход да кожнага матэрыялу, за тое, што заўсёды на сувязі з намі, чытачамі. Да вас і ў рэдакцыю прыемна завітаць у госці.
А для Наталлі Яковіч раёнка – незаменная крыніца інфармацыі:
– Быць у курсе падзей з «ЛВ» вельмі проста і зручна. Чытаем усёй сям’ёй. А ў юбілейны год хочацца пажадаць сваёй газеце актыўных і зацікаўленых чытачоў.
І хоць на сувязі з раёнкай Раман Савасцьянік заўсёды анлайн – наведвае сайт, падпісаны на групу ВКонтакте, на акаўнт у інстаграме –  цяпер для паўнаты карціны бу-дзе чытаць і друкаваную версію газеты.
Прыемна, што пакуль мамы і таты афармлялі падпіскі, хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі газеты, з ахвотай пазіравалі з раёнкай на камеру карэспандэнта «ЛВ». Маленькія землякі, гледзячы на бацькоў, вучацца чытаць і паважаць газету.
Усе, хто гэты дзень правёў разам з раёнкай, атрымалі фірменныя каляндарыкі і прызы ад рэдакцыі.
Дзякуй, што вы ў нас такія класныя!

Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *