Канфлікт не падстава для бойкі. Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) у адносінах жыхара Ляхавіцкага раёна 1968 года нараджэння. Вечарам 23 сакавіка на вуліцы адной з вёсак ён пасварыўся са знаёмым і збіў яго. Пацярпелы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі, у тым ліку ўнутраных органаў, дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу. Падазроны змешчаны пад дамашні арышт. Праводзіцца расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *