Факт-экспрэс-навіны

УСЕ НА ЛЫЖЫ! Нагадваем, што сёння ў Ляхавічах на стадыёне “Колас” і ў ДЮСШ праходзіць першы этап раённай спартакіяды насельніцтва сельсаветаў і працоўных калектываў, прысвечанай 70-годдзю ўтварэння Ляхавіцкага раёна.
У праграме спартакіяды занальныя спаборніцтвы па більярдзе, біятлоне, шашках і дартсе, лыжная эстафета.
У спартакіядзе, акрамя каманд, могуць прыняць удзел і ўсе жадаючыя: у пра-граме прадугледжаны масавы лыжны старт (пачатак у 14.30 на футбольным полі ста-дыёна “Колас”) і сямейная эс-тафета (пачатак там жа ў 13.30). Прыходзьце «пахварэць» за сваіх калег і паўдзельнічаць!
• НА ПРЫЁМ ПА АСАБІСТЫХ ПЫТАННЯХ. 15 лютага з 11.00 да 13.00 у раённым вузле паштовай сувязі прыём грамадзян па асабістых пытаннях будзе праводзіць дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Валянціна Мікалаеўна ПУХ. Папярэдне запісацца на прыём можна сёння з 10.00 да 14.00 па тэлефоне 2-14-31.
* ЗВАНОК НА “ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ “ЛВ”. У рэдакцыю са скаргай на дрэнную работу вулічнага асвятлення звярнуўся жыхар вёскі Малое Падлессе Вячаслаў Марчык. Зварот мы накіравалі ў Конькаўскі сельвыканкам. Як паведаміў яго старшыня Раман Бубен, на тэрыторыі сельсавета выконваюцца сацыяльныя стандарты па асвятленні (удзельная вага асветленых вуліц перавышае 82 працэнты пры нарматыве 80). На вуліцы Надрэчнай, дзе пражывае заяўнік, устаноўлена 6 ліхтароў вулічнага асвятлення. Як аказалася, праблема была ў лямпачцы, што перагарэла. 2 лютага, як запэўніў Раман Бубен, яна была заменена.
* НАЗВА БЯДЫ – СНІД. Як паведамілі ў райЦГіЭ, па стану на 1 лютага ў Ляхавіцкім раёне пражывала 6 чалавек з дыягназам “ВІЧ-інфекцыя”. Гэтая лічба застаецца пастаяннай вось ужо некалькі гадоў. У суседніх Баранавічах і Баранавіцкім раёне за апошнія 2 дзесяцігоддзі выяўлена 82 выпадкі заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека. У Беларусі з 1987 года такіх дыягназаў пастаўлена 10757 (прычым, 67 ужо сёлета).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *